Ад раку лёгкіх памёр басіст TV On The Radio
Музыку было ўсяго 36 гадоў.
Раніцай 20 красавіка ад раку лёгкіх памёр басіст гурта TV On The Radio Джэрард Сміт. Музыку было 36 гадоў.
Смяротнае захворванне медыкі знайшлі ў рокера ў сакавіку гэтага года, пасля завяршэння працы над новым альбомам калектыва “Nine Types Of Light”.
У прома-тур у падтрымку дыска TV On The Radio адправіліся ўжо без яго. Каб ушанаваць памяць свайго калегі, музыкі адмянілі шэраг канцэртаў у ЗША, якія павінны былі адбыцца на наступным тыдні.
Джэрард Сміт далучыўся да TV On The Radio у 2005-м годзе. З яго ўдзелам запісаныя тры апошнія альбома. На іх музыка граў не толькі на бас-гітары, але і на фартэпіяна, гітары, аргане і сітары.