Відэа брутальнага разгона акцыі ля Чырвонага касцёла

19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску, сабралася блізу 100 чалавек. Людзі згуртаваліся ля Чырвонага касцёла. Каб адзначыць гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, яны запалілі свечкі, такім чынам дэманструючы, што лічаць сённяшні дзень жалобнай датай у гісторыі Беларусі.

Прыкладна ў 19:45 пачаўся разгон акцыі. Усяго схапілі блізу 20 чалавек, некаторых валаклі па зямлі ў мікрааўтобусы, што пад’язджалі да плошчы. Астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся.

Фатографа Віктара Драчова людзі ў цывільным штурхнулі на зямлю з метровага парапета. У руках ён трымаў здымач, таму не здолеў згрупавацца і моцна пашкодзіў калена.

Затрыманая таксама Юлія Хлашчанкова, назіральніца ад Беларускага хельсінкскага камітэта.

Каля 20:10 стала вядома, што ў Маскоўскі РУУС на двух мікрааўтобусах VW адвезлі 19 чалавек. Да будынка РУУС прыехала машына хуткай дапамогі.

Фота: Bymedia

Хроніка падзеяў 19 снежня 2011 года ў навінах:

Віталя Рымашэўскага ў міліцыі прыкавалі кайданкамі да лавы

Мікіта Ліхавід і Васіль Парфянкоў затрыманыя

Сілавікі рыхтуюцца да акцыі ў Мінску

Рымашэўскі: Падзеі на плошчы – мая персанальная адказнасць

Фота: "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі