Алесь Міхалевіч першым у Еўропе атрымаў прэмію імя Джона Хамфры

111109 Eurafokus.mp3

Заснаваная прэмія дваццаць год таму ў Канадзе праваабарончым цэнтрам “Правы і дэмакратыя”. Раней яна прысуджалася барацьбітам за правы чалавека з Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. 

З нагоды атрымання беларускім палітыкам прэміі імя Джона Хамфры выступіў пасол Канады ў Рэспубліцы Польшча Дэніэл Кастэла.
Кастэла:Джон Хамфры быў адным з аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і мы павінныя працягваць ягоную справу. Мы і далей будзем падтрымліваць беларускіх грамадзянаў у іх памкненнях быць свабоднымі. Мы будзем дапамагаць беларускай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежным сродкам масавай інфармацыі. Мы спадзяемся, што прысуджэнне ў гэтым годзе прэміі беларусу наблізіць той час, калі ў гэтай краіне пераможа дэмакратыя”.
Па словах самога лаўрэата, атрыманне такой прэстыжнай прэміі не толькі для яго, але і для ўсёй дэмакратычнай супольнасці Беларусі вельмі важнае.
Міхалевіч:Для мяне гэта азначае велізарную ўвагу з боку Канады, краіны, якая раней была не вельмі актыўная ў “беларускім” пытанні. Таму я вельмі ўсцешаны, што з’явілася новая краіна, якая выказала нам падтрымку, якая прадэманстравала, што для іх пытанне правоў чалавека, дэмакратычнага развіцця мае вялікае значэнне. Гэта прэмія ўсяму дэмакратычнаму руху Беларусі, тым, хто змагаецца за правы чалавека ва Ўкраіне, гэта прэмія і майму забітаму ў Расіі калегу, адвакату Маркелаву”.
Акрамя прэстыжу, прэмія імя Джона Хамфры прадугледжвае і фінансавае ўзнагароджанне. Алесь Міхалевіч не ўтойвае гэтай інфармацыі.
Міхалевіч: “Гэта трыццаць тысячаў канадскіх долараў. Пакуль не вырашыў, што я зраблю з гэтымі грашыма, але, натуральна, што пастараюся выкарыстаць гэтыя грошы на развіццё дэмакратыі ў Беларусі”.
Неўзабаве Алесь Міхалевіч адправіцца па ўзнагароду ў Канаду. Прэмію экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі ўручаць 18 лістапада ў канадскім парламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі