Амбасадары ЕС будуць выязджаць з Мінску паасобку

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы дарадца амбасады Польшчы Павел Марчук.

Дарэчы, шэраг польскіх СМІ паведамілі, што польскі амбасадар Лешак Шарэпка ужо выехаў з Беларусі. Аднак, паводле слоў Марчука, ён дагэтуль знаходзіцца ў Мінску.

Як паведамілі Еўрарадыё у Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, яго кіраўніца Майра Мора таксама пакуль знаходзіцца ў Мінску. Яе ад'езд запланаваны на сёння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі