Азаранка стартавала на AustralianOpen з перамогі
У першым сваім паядынку на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска перамагла румынку Моніку Нікулеску — 6:1, 6:4.
Ён працягваўся амаль паўтары гадзіны.
У наступным раўндзе першая ракетка свету згуляе з пераможцай паядынку паміж Елені Даніліду з Грэцыі і Каралінай Плішкавай з Чэхіі, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, год таму Вікторыя Азаранка ўпершыню выйграла AustralianOpen, што дазволіла ёй заняць першае месца ў сусветным рэйтынгу.
У другі раўнд спаборніцтваў прайшла і беларуска Вольга Гаварцова, але яе там чакае сур'ёзная саперніца — кітаянка На Лі.
Фота — daylife.com