Азаранка: сёння ў мяне рашаючы матч
Першая ракетка свету ў пятніцу пазмагаецца з кітаянкай На Лі за выхад у паўфінал выніковага турніра WTA ў Стамбуле.
Нагадаем, пасля цяжкай перамогі над немкай Ангелікай Кербер Вікторыя Азаранка саступіла амерыканцы Серэне Уільямс — 4:6, 4:6.
"На цяперашні момант Серэна для мяне галоўны супернік, — цытуе словы Азаранкі "Прессбол". — Яна гуляе ў цудоўны тэніс. Спадзяюся, у мяне яшчэ будзе шанец згуляць з ёй на гэтым турніры".
Беларуска адзначыла, што яе мэта — выйграць турнір. "У мяне рашаючы матч — я альбо выйграю і выходжу ў паўфінал, альбо еду дахаты. Паколькі я хачу затрымацца тут яшчэ на некалькі дзён, прыкладу ўсе высілкі, каб выйграць", — кажа першая ракетка свету пра матч з кітаянкай.
Фота — daylife.com