Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе
14 сакавіка ў 1/4 фіналу беларуска за 68 хвілін перамагла польку Агнешку Радваньску — 6:0, 6:2.
Як адзначае БелаПАН, Вікторыя Азаранка магла выйграць і "ўсухую", але ў другім сэце пры рахунку 5:0 прайграла гейм на сваёй падачы.
Наступная саперніца нашай тэнісісткі вызначыцца ў матчы немкі Ангелікі Кербер і кітаянкі На Лі.
Дарэчы, летась Азаранка дайшла да чвэрцьфіналу спаборніцтваў у Іныяан-Уэлсе, а найлепшы яе вынік — выхад у паўфінал у 2009 і 2012 гадах.