Бан-Жвірба адыграла вялікі сольны канцэрт на малой радзіме

Доўгачаканы сольны канцэрт гурта “Бан-Жвірба” прайшоў днямі ў гомельскім клубе “Сім-Сім”. Падчас імпрэзы гомельскія фольк-рокеры адыгралі ўсё самае лепшае за дванаццаць год свайго існавання і прадставілі новую праграму пад назовам “Чувір”.

Першая частка канцэрта праходзіла ў святле праектара – наведвальнікі ўбачылі фотапрэзентацыю з вядомымі і не вельмі фотаздымкамі гурта, а падчас антрактаў паглядзелі кліпы “Бан-Жвірбы”

Апроч добрага настрою і такой жа музыкі, прысутныя змаглі яшчэ і паўдзельнічаць у адмысловых конкурсах.

Гамельчукі пайгралі на перкусіі ды паспявалі ўсёй залай беларускія песні, пасля чаго пераможцы атрымалі невялічкія прызы ад гурта.

Нагадаем, што “Бан-Жвірба” – беларускі  фольк-рок гурт з Гомелю, які вядзе гісторыю з 1999 года. За час свайго існавання музыкі адзначыліся выхадам чатырох альбомаў, апошні з якіх – “Дагары нагамі” атрымаў у мінулым годзе гран-пры на фэсце “Рок за баброў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі