БАТЭ — 151-ы клуб свету па выніках дзесяцігоддзя
Рэйтынг апублікаваны Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі.
Найлепшым клубам свету ў XXI стагоддзі стала "Барселона", на другім і трэцім месцах — англійскія клубы "Манчэстар Юнайтэд" і "Арсенал".
Мінскае "Дынама" ў рэйтынгу займае 519-е месца, салігорскі "Шахцёр" — 577-е, "Гомель" — 739-е. У дзесятую сотню каманд патрапілі гродзенскі "Нёман", магілёўскае "Дняпро", мінскі "Партызан", жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і "Брэст".
Фота — bymedia.net