Беларусь гатовая перапрацоўваць азербайджанскую нафту

Нафта з Азербайджану пачала паступаць у Беларусь у сакавіку. Потым было прыпыненне паставак у сувязі з рамонтам на заводзе. Але цяпер перапрацоўку могуць аднавіць, паведамляе Росбалт са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Азербайджане Мікалая Пацкевіча.

Па звестках дыпламата, аб’ём паставак азербайджанскай нафты застанецца нязменным і па выніках 2011 года павінен скласці 4 мільёны тон. У Беларусі два нафтаперапрацоўчых заводы — Мазырскі і Наваполацкі. Разам яны могуць штогод перапрацоўваць 22 мільёны тон нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі