Домрачава: Я з дзяцінства ведала, што буду выступаць за Беларусь
Беларуская біятланістка адказала на пытанне расійскага выдання "Спорт-экспресс" наконт яе "спартыўнага грамадзянства".
Дар'я Домрачава, як вядома, нарадзілася ў Расіі, куды на працу з Беларусі прыехалі яе бацькі. Гэта дае падставу расійскім журналістам рэгулярна "шкадаваць", што Расія "згубіла" такую таленавітую спартсменку.
"Я заўсёды ведала, што, калі вырасту, буду выступаць менавіта за Беларусь", — адказала Домрачава.
Фота — daylife.com