Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ

"Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў. — Еўрарадыё] тут больш не працуе", — адказалі Еўрарадыё ў працоўным кабінеце прадзюсара.

Нагадаем, 24 лютага намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на “Еўрафэсце”. Так пераможцай конкурса апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца.

Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых у падробцы вынікаў галасавання.

Фота: kp.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі