Эксперты: Падзенне расійскага рубля можа абваліць і беларускі

Сярэдзіна мінулага тыдня была сумнай для расійскай эканомікі. Кошты на нафту рэзка папаўзлі ўніз. Упершыню за некалькі гадоў яна каштуе менш за 100 долараў за барэль. Услед за нафтай пачаў таннець і расійскі рубель. Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што для Беларусі гэта таксама можа стаць праблемай.

120604 Pilecki Kurs.mp3

“Для нас гэта не вельмі добра. У нас жа асноўны экспарт, калі не лічыць сыравінны, гэта Расія. Натуральна, што ён будзе змяншацца. У пераліку на валютны эквівалент. І патэнцыйна змена балансу на валютнай біржы можа прывесці да таго, што і наш рубель пачне слабець”.

Ёсць і плюсы. Чалы мяркуе, што нафтапрадукты – бензін і дызельнае паліва – таннеюць не так хутка, як нафта. Адпаведна, мы можам добра зарабіць на экспарце ў бліжэйшыя месяцы.

Іншы эканаміст, Леанід Злотнікаў, таксама прадказвае праблемы. У першую чаргу – для такіх гігантаў, як МАЗ, МТЗ і БелАЗ.

“Імпарт для іх стане даражэйшы ў знешнім гандлі. І гэта таксама паўплывае негатыўна на беларускую прамысловасць. Асабліва на машынабудаўніцтва. Ды і не толькі на яго”, – тлумачыць эксперт.

Злотнікаў прадказвае праблемы і ў сельскай гаспадарцы – беларускае мяса і малако падаражэюць для расіян.

Ён таксама дадае, што прадбачыць сітуацыю на беларускім валютным рынку будзе складана. Сітуацыя хісткая і небяспечная. А паніка ў насельніцтва можа ўзнікнуць у кожны момант, паўтарыўшы мінулагоднія чэргі за валютай ля абменнікаў.

А вось расійскі эксперт Мікіта Масленікаў супакойвае. Ён перакананы, што Цэнтрабанк возьме сітуацыю пад кантроль.

“Я думаю, што наш расійскі “Цэнтральны банк” у сярэдзіне тыдня вернецца з інтэрвенцыямі на рынак. У канцы мінулага тыдня ён у мяккай форме тэставаў рэакцыю гульцоў, патраціўшы на гэта, паводле маіх ацэнак, 280 мільёнаў долараў”.

Масленікаў дадае, што ваганні расійскага рубля пакуль настолькі нязначныя, што пра іх сур’ёзны уплыў на расійска-беларускі гандаль гаварыць рана. Стабілізацыя курса адбудзецца ўжо праз некалькі месяцаў і расійская валюта вернецца да ўзроўню 31 рубля за адзін долар, лічыць эканаміст.

Тым часам беларусы ўжо пацягнуліся ў банкі забіраць рублёвыя ўклады. Асцярогі выклікаў рост курса долара, які адбываецца праз нізкія кошты на нафту.

“Для нас гэта не вельмі добра. У нас жа асноўны экспарт, калі не лічыць сыравінны, гэта Расія. Натуральна, што ён будзе змяншацца. У пераліку на валютны эквівалент. І патэнцыйна змена балансу на валютнай біржы можа прывесці да таго, што і наш рубель пачне слабець”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі