Фінскі спецыяліст Кары Хейкіля — галоўны трэнер мінскага "Дынама"
Гэта сёмы настаўнік дынамаўцаў за час іх выступлення ў КХЛ.
Рашэнне пра прыначэнне Хейкіля прыняў назіральны савет клуба, інфармуе "Прессбол". Нагадаем, фінскі спецыяліст таксама ачольвае нацыянальную хакейную зборную Беларусі.
Кары Хейкіля 52 гады. Ён узначальвае зборную Беларусі ад жніўня 2011-га. Раней ён паспеў папрацаваць галоўным трэнерам у клубах Фінляндыі, Швецыі і Расіі ("Лакаматыў", Яраслаўль; "Металург", Магнітагорск).
Мінскае "Дынама" за час выступлення ў Кантынентальнай хакейнай лізе ўзначальвалі 6 галоўных трэнераў: Пол Гарднер (2008), Джым Х'юз (2008), Васіль Спірыдонаў (2008-2009), Глен Хэнлан (2009), Аляксандр Андрыеўскі (2009-2010), Марэк Сікора (2010-2012).
Фота — bymedia.net