Галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы арыштаваў КДБ?
Затрыманне Анатоля Бадуева, нібыта, адбылося ў аўторак, 29 траўня.
Як паведамляе "Прессбол", у кабінеце намесніка старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай адбыўся ператрус.
У КДБ гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць: "Без каментароў".
На думку журналістаў "Прессбола", хутчэй за ўсё, нагодай да затрымання Бадуева сталі матэрыялы гэтага выдання, у прыватнасці частка "Кілер" з артыкула "Алімпійскі апоўзень айчыннага спорту". Газета мяркуе, што Бадуеву выставяць два абвінавачанні — прымус да дачы хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў.
Часовым кіраўніком нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы, паведамляе "Прессбол", прызначаць Аляксандра Трашчылу.
Адзначым, што праз два месяцы каманда мусіць стартаваць на Алімпіядзе ў Лондане.
Фота: athletics.by, reporter.by