Хлопца, падазраванага ў збіцці інваліда, адпусцілі з-за кратаў

Следчыя органы вырашылі адпусціць 17-гадовага мінчука з ізалятара часовага ўтрымання пад нагляд бацькоў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Аляксандра Герасімава.

Нагадаем, што 11 студзеня на хлопца пачалі крымінальную справу за хуліганства. Па справе дапытаныя сем сведак. Таксама следчыя правяраюць датычнасць да падзеяў 16-гадовага брата галоўнага падазронага. Аб ролі дзяўчыны следчыя пакуль не распаўсюджваюцца.

Еўрарадыё адшукала сведку падзеяў, які сядзеў насупраць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі