І Манаеў, і незалежныя назіральнікі разыйшліся з ЦВК усяго на 8%

121025_sverdlov_manaev.mp3

Яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў склала 66,4%. Такі нечаканы вынік прынесла сацыялагічнае апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Лічба ўсяго на 7,8% меншая за апублікаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй 74,2%. Байкот, кажаце?

Звесткі па яўцы на выбарах ад Цэнтравыбаркама, %:

Паказчык

Агульная

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінск

Яўка

74,2

74,2

80,7

76,6

79,2

76,1

79,9

59,2

Лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі адразу заяўляе, што выгадныя ўладам лічбы сацыёлагі апублікавалі з-за боязі крымінальнага пераследу. Працу сваіх прыхільнікаў у часе выбарчай кампаніі Рымашэўскі пабудаваў на агітацыі за байкот. І пасля выбараў назваў байкот “фактам” і “здабыткам усяго беларускага народа”.

Віталь Рымашэўскі: “Вось, як стала зараз вядома, яны [НІСЭПД. ― Еўрарадыё] апыталі 1800 чалавек. Для параўнання: назіральнікаў было больш як 1 тысяча чалавек. Толькі назіральнікаў! І ўсе яны засведчылі байкот!”

Цікава, што незалежныя назіральнікі з кампаніі “За справядлівыя выбары” ў сваёй справаздачы канстатавалі: сярэдняя яўка на выбарах па краіне склала… 52,6%!

Вынікі назірання ад кампаніі “За справядлівыя выбары”*:

Параметр

Колькасць выбаршчыкаў, чалавек

Доля ад агульнай колькасці, %

Колькасць выбаршчыкаў па спісах

797815

100

Яўка па звестках ЦВК

485039

60,8

Яўка па выніках назіранняў

419476

52,6

Розніца

65563

8,2

*Назіральнікі атрымалі інфармацыю ў поўным аб’ёме з 448 участкаў на 31 акрузе.

Што праўда, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка адразу ж за гэтыя 52,6% выбачаецца:

Віктар Карняенка: “Такія дадзеныя можна падлічваць толькі на прэзідэнцкіх выбарах, ва ўмовах адной акругі ― вялікай, беларускай. А тут ― ведаеце, калі ў вясковых школах прагаласавала 80%, а ў гарадскіх ― 30%, можа атрымацца тое, што атрымалася. Таму мы просім за гэтую лічбу прабачэння і лічым яе некарэктнай”.

Дырэктар НІСЭПД Алег Манаеў указвае Еўрарадыё, што, згодна з вынікамі даследавання, выбары ў сярэднім байкатавалі каля 9,6% ад апытаных. А гэта не так ужо і мала:

Алег Манаеў: “Амаль 10% заявілі, што свядома не пайшлі на выбары, бо вырашылі іх байкатаваць. Я нагадаю, што з 7-мільённага электарату гэта складае 700 тысяч чалавек. Гэта 2 разам узятыя абласныя гарады!”

Вынікі галасавання на выбарах у Палату Прадстаўнікоў у верасні 2012 года, паводле даследавання НІСЭПД, %:

Паказчык

Мінск (19,4)

Абласныя цэнтры (18,1)

Вялікія гарады (19,3)

Малыя гарады (16,8)

Вёскі (25,7)

Прагаласавалі датэрмінова 18-22 верасня (17,4)*

10,0

11,7

19,0

19,4

25,1

Прагаласавалі 23 верасня (49,0)

34,0

60,3

36,6

52,8

59,1

Усяго прагаласавалі (66,4)

44,0

72,0

64,6

72,2

84,1

Байкатавалі гэтыя выбары (9,6)

18,9

7,4

10,3

7,5

4,7

Не ўдзельнічалі з іншых прычынаў (24,0)

37,1

20,8

34,1

20,2

11,1

Усяго не ўдзельнічалі ў галасаванні (33,6)

37,1

20,8

34,1

20,2

11,1

* У дужках змешчаныя дадзеныя па ўсёй выбарцы

Таму калі Віталь Рымашэўскі кажа, што даследаванне канстатуе правал байкоту, ён не мае рацыі. На думку навукоўцы, пазіцыя лідара БХД тлумачацца, найперш, асабістымі інтарэсамі палітыка. А на вынікі сацыялагічнага апытання ён глядзіць “праз іншыя акуляры”.

Алег Манаеў: “Гэта асабістыя інтарэсы, асабістыя амбіцыі. Вось калі чалавек нешта заявіў, а пасля ён бачыць, што рэальнасць абвяргае гэтыя яго ўяўленні, ён будзе да канца змагацца за асабістую годнасць”.

Віталь Рымашэўскі ж лічыць, што распаўсюджваць такія вынікі апытання грамадскай думкі, якія атрымаліся ў Манаева, ― гэта ўсё роўна, што падпісвацца пад легітымнасцю парламента.

Віталь Рымашэўскі: “А па-другое, фактычна, гэтая заява амаль наўпрост абвінавачвае ўсіх гэтых людзей ― незалежных назіральнікаў ― у падачы несапраўдных звестак. То бок, у хлусні”.

Цікава, што самі незалежныя назіральнікі неаднадушныя наконт поспеху байкоту. Працягвае Віктар Карняенка:

“Не так даўно я быў у Магілёве. Там прыкладна такія вынікі і ёсць… Дзве акругі назіральнікі кантралявалі цалкам. 49% яўка на адной, на другой — 51%. Вось вам прыкладна 50% у Магілёве. У вялікіх гарадах і ў сталіцы выбары не адбыліся. Напэўна, у Петрыкаве яны адбыліся”.

Прыкладна пра гэта ж сведчаць лічбы з даследавання НІСЭПД. Яўка ў Мінску склала ўсяго 44% пры (увага!) 18,9% байкатоўцаў. Тут выбары не адбыліся нават па версіі Алега Манаева. Але сярэдняя яўка па краіне ― разам з абласнымі цэнтрамі, іншымі гарадамі і вёскамі ― склала 66,4%. Галоўнае, пра што сведчаць вынікі апытання, ― апазіцыя відавочна недапрацоўвае ў рэгіёнах, лічыць Алег Манаеў:

“Калі лічбы, пра якія мы цяпер кажам, успрыняць і паверыць ім, дык што трэба рабіць? Трэба закасаць рукавы і з наступнага, умоўна кажучы, панядзелка ці чацвярга накіраваць дзейнасць сваёй партыі туды. Туды ездзіць, людзей вывучаць, разумець, размаўляць з імі на іх рэальнай мове. Я кажу пра мову не толькі ў вузкім, лінгвістычным сэнсе, а шырэй ― культурная мова, даступная ім. І неяк змяняць свае погляды, праграмы і лозунгі”.

Але Віталь Рымашэўскі, спасылаючыся на незалежных назіральнікаў, упарта працягвае сцвярджаць: байкот выбараў атрымаўся. На думку палітыка, займаць крэслы ў Палаце прадстаўнікоў не мусіць і палова дэпутатаў, пра перамогу якіх раніцай 24 верасня абвясціў ЦВК.

Фота: telegraf.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі