Каб зэканоміць менш за 1$, беларусы стаяць у чэргах

Нагадаем, што з 1 красавіка базавая велічыня павялічыцца ўтрая — да 100 тысяч рублёў. Адпаведна, узрастуць і іншыя плацяжы. Так, на 7000 рублёў павялічыцца кошт даведкі пра наяўнасць жылых памяшканняў, якімі валодаюць грамадзяне. Каб атрымаць даведку па старым кошце, беларусы стаяць у чэргах у бюро тэхнічнай інвентарызацыі (БТІ), нават калі гэтая даведка ім не патрэбна.

Георгій Кузняцоў: "Даведкі, па якіх сёння пайшоў ажыятаж, пра наяўнасць маёмасці, каштуюць 3,5 тысячы рублёў. З 1 красавіка будзе каштаваць 10,5 тысячы рублёў. Усе хочуць сёння яе атрымаць — патрэбна даведка ці не. І вось нам сёння тэлефанавалі з Магілёва: там чарга, усе прыйшлі па даведкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі