Каханне натхніла дызайнера ператварыць серыю “Love is...” у “Беларусь гэта…

Як распавёў Еўрарадыё сам дызайнер, спачатку паштоўкі “Беларусь гэта…” ствараліся толькі для сяброў і знаёмых, але ў выніку выклікалі вялікую цікавасць у інтэрнэце.

120214 SemenS.mp3

Сямён Буракевіч: Сама канцэпцыя выкарыстання жуек “Love is...” з’явілася даўно, толькі я не ведаў да чаго яе прымяніць. Але калі знаёмішся з чымсьці новым, з’яўляецца шмат эмоцый, ідэяў, ты сядаеш за кампутар і пачынаеш штосьці рабіць. Маляваць я не ўмею зусім, але дапамаглі веды фоташопа і ілюстратара. Доўга вымалёўваў вочы, рабіў персанажаў. Мая каханая пераклала ўсё гэта на беларускую мову. Выставілі на фэйсбуку, атрымалі шмат водгукаў, будзем рабіць далей.


Сямён вырашыў надрукаваць свае працы ў выглядзе паштовак, якія ўжо на наступным тыдні можна будзе набыць за сімвалічны кошт на сайце http://sporov.net. Пра выставу ў Беларусі аўтар яшчэ не думаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі