Kasabian жадаюць запісаць альбом з Джэкам Уайтам

Пасля таго, як на мінулых выходных Kasabian узначалілі лайн-ап брытанскіх фестываляў у Рэдзінгу і Лідсе, Піцорна  паведаміў выданню Daily Star, што, хаця па ягоным меркаванні ў большасці выпадкаў гурт гучыць лепш за ўсё сам па сабе, але супрацоўніцтва з былым удзельнікам White Stripes можа насамрэч быць плённым.

Піцорна прызнаўся, што Джэк Уайт (Jack White) — адзіны чалавек, з якім ён бачыць магчымасць сумеснай працы і вельмі  жадае “патусіць з ім у студыі”.

Як фактычны саўнд-прадзюсер гурта, Серджыа з гонарам распавёў, што з чатырма ужо існуючымі альбомамі ён адчувае сябе “спецыялістам па гучанні Kasabian". І дадаў, што, нягледзячы на гэта, заўжды знаходзіцца ў пошуку людзей, ад якіх можа чамусьці навучыцца, і менавіта такім спецыялістам можа стаць Джэк Уайт.

Нагадаем, што апошні цяпер знаходзіцца ў вольным палёце, пасля таго, як The White Stripes спынілі сваю дзейнасць у 2011 годзе.

Фота: bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі