Хакеіста Андрэя Касціцына адхілілі ад гульні
Разам з ім са складу "Нэшвіла" на трэці матч з "Фініксам" выведзены расіянін Аляксандр Радулаў.
У хакеістаў няма пашкоджанняў, але яны парушылі нейкія ўнутраныя правілы клуба. Падрабязнасці іх паводзін не выдаюцца, паведамляюць спартовыя СМІ.
Разам з тым на адрас форвардаў "Нэшвіла" выказаўся Былы форвард "Даласа" Майк Мадана. Ён нагадаў, што час гуляць і выпіваць яшчэ не надыйшоў.
Дадамо, што рахунак у серыі 2-0 на карысць "Фінікса". Хакеістаў чакае трэці матч серыі 1/4 фінала Кубка Стэнлі.
Фота — "Прессбол"