Курс долара не змяніўся, а курс еўра знізіўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара застаўся ранейшы — 8570 рублёў, курс еўра знізіўся на 70 рублёў — да 11270. Таргі па расійскім рублі не праводзіліся, яго курс складае 282 беларускіх рублі.
Нагадаем, у пятніцу, 28 снежня, на папярэдніх таргах, курсы долара і еўра выраслі на 20 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net