Літва можа абмежаваць імпарт з Беларусі
... каб прымусіць Мінск адмовіцца ад будаўніцтва астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў літоўскі міністр энергетыкі Арвідас Секмокас.
Міністр энергетыкі Літвы Арвідас Секмокас лічыць, што праз сродкі замежнай палітыкі і абмежаванні імпарту Вільня можа змяніць рашэнне Мінска будаваць астравецкую АЭС, паведамляе літоўскі партал lrytas.lt
"Нашы дзеянні могуць быць у двух сферах. Галоўная – сродкі замежнай палітыкі, як на ўрадавым узроўні, як на ўзроўні МЗС, так і шматбаковым – міжпарламенцкая асамблея Балтыйскіх краін, Еўрапарламент. Іншая рэч, якую дапускаюць дырэктывы ЕС – абмежаванне імпарту, які пагражае дэмпінгам нашым энергетычным праектам. Мы абараняемся не ад энергетычных праектаў іншых краін, але ад уздзеяння на нашы энергетычныя праекты", – адзначыў Арвідас Секмокас.
І дадаў, што планаваныя атамныя станцыі ў Астраўцы і Калінінградзе канфліктуюць з літоўскімі энергетычнымі праектамі.