Лукашэнка: не можаце прыдумаць новае, скапіюйце нармальную сістэму Кітая
25 кастрычніка прайшла нарада ў кіраўніка дзяржавы, прысвечаная неабходнасці ўдасканаліць сістэму кіравання акцыянернымі таварыствамі з доляй дзяржавы.
Лукашэнка заявіў, што сістэма не павінна быць "новай бюракратычнай надбудовай, якая замінае працы прадпрыемстваў". Ён бачыць яе эфектыўнай, якая прынясе карысць эканоміцы дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што варта вывучыць досвед іншых краін, напрыклад, Кітая. "І калі не можаце прыдумаць чагосьці новага, то хаця б скапіюйце нармальную сістэму і дастасуйце яе да ўмоваў Беларусі", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
На нарадзе быў разгледжаны праект указа, падрыхтаваны ўрадам. У ім "рэзка ўзмацняецца роля назіральных саветаў акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы".