Лукашэнка загадаў працаваць на дрэваапрацоўцы — як у вайну (відэа)
Такая заява прагучала сёння ад кіраўніка дзяржавы падчас наведвання "Віцебскдрэва".
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў цвёрда выконваць тэрміны рэканструкцыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Ён раскрытыкаваў працу будаўнікоў і запатрабаваў, каб яны працавалі як у ваенны час.
121214_lukashenkaviciebsk.mp3
"Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сігнал, больш таго, узяў на сябе вялікую адказнасць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амерыкі і сканчаючы Расіяй. Таму я нікому не прабачу. Працаваць вы павінны дзень і ноч", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што тэрміны рэканструкцыі "Віцебскдрэва" пераносіліся чатыры разы. Лукашэнка заявіў, што ва ўсім вінаватыя будаўнікі, адзначае interfax.by. Ён запатрабаваў, каб яны працавалі "ў тры-чатыры змены".
Фота — Reuters