Мікалай Ладуцька распавёў, як сталіца заробіць мільярд долараў

Такую задачу перад адказнымі службамі паставіў у чацвер старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

Паводле яго словаў, сёлета сталіцу наведалі больш за 400 тысяч замежнікаў. Ад турыстычнай дзейнасці Мінск атрымаў больш за 85 мільёнаў долараў. У наступным годзе гэтая лічба мусіць павялічыцца да 120-130 мільёнаў долараў.

Як паведамляе БЕЛТА, у бліжэйшы час плануецца распрацаваць план канкрэтных дзеянняў на 2013 год і на пяцігодку па развіцці турызму ў сталіцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі