Міхаіл Грабоўскі набраў 200 бамбардзірскіх балаў у НХЛ
Гэта трэці вынік сярод беларускіх хакеістаў: у Андрэя Касціцына — 218 балаў у 393 матчах, у Руслана Салея — 204 у 917 паядынках.
Адзначым, што Грабоўскі закінуў шайбу ў хатнім матчы "Таронта" з "Філадэльфіяй", які быў прайграны з лікам 1:7. Свае 200 бамбардзірскіх балаў (85 закінутых шайбаў і 115 галявых перадачаў) 28-гадовы беларускі хакеіст зарабіў у 317 матчах чэмпіянатаў НХЛ.
Фота — bymedia.net