Мінфін Беларусі адрэагаваў на заяву мінфіна Расіі па крэдыту ЕўрАзЭС

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец наступным чынам пракаментаваў інфармацыю пра сённяшняе выказванне міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына пра тое, што адмова Беларусі ад прыватызацыі дзяржмаёмасці ставіць пад сумнеў выдачу ёй крэдыту з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Паводле яго слоў, сёння на нарадзе па актуальных эканамічных пытаннях Лукашэнка ў чарговы раз нагадаў Ураду пра свае патрабаванні да працэсу прыватызацыі.

"Працэс прыватызацыі павінен быць адкрытым, празрыстым і максімальна выгадным для Беларусі. Гаворка ў першую чаргу ішла пра тое, што продажу за бясцэнак найболей ліквідных беларускіх аб'ектаў, нават у цяжкі для краіны час, не будзе. Але гэта не азначае адмовы ад прыватызацыі як такой.

Па тых праектах, дзе ёсць цікавыя прапановы фундатараў, у тым ліку і расійскіх, мы ўжо працуем і гатовыя працягваць працу", - гаворыцца ў заяве, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі