Мінспорту мяркуе, што ў КДБ былі падставы для арышту трэнера

Бадуеў таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Як інфармуе "Прессбол", найхутчэй, нагодай да яго затрымання сталі некаторыя публікацыі гэтага выдання. Газета мяркуе, што Анатолю Бадуеву выставяць два абвінавачанні — прымус да дачы хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў.

"Міністэрства спорту і турызму мяркуе, што кампетэнтныя органы, якія прынялі рашэнне аб затрыманні галоўнага трэнера зборнай па лёгкай атлетыцы Бадуева Анатоля Іванавіча, мелі падставы для гэтага", — цытуе заяву прэс-сакратара Мінспорту Уладзіміра Несцяровіча БелаПАН.

У сваю чаргу, падкрэсліў ён, Мінспорту і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зробяць усё магчымае, каб забяспечыць нармальную падрыхтоўку спартсменаў да Алімпіяды. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы прызначаны Аляксандр Трашчыла.

Фота — athletics.by, reporter.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі