Мужчыну, які цягаў за валасы кантралёрку, будуць судзіць (відэа)

Нагадаем, здарэнне адбылося ў лістападзе 2012-га ў Наваполацку. Кантралёрку Людмілу Шахрыну 28-гадовы мужчына цягаў за валасы па аўтобусе. Ён кажа, што абараняў сям'ю з малым дзіцём і дзіцём-школьнікам, у якой было толькі 2 квіткі. Кантралёрка спрабавала аштрафаваць маці. Відэа здарэння патрапіла ў інтэрнэт (у яго ўжо 350 тысяч праглядаў).

Як паведамляе БЕЛТА, справа аб ужыцці гвалту ў дачыненні да кантралёркі знаходзіцца ў стадыі завяршэння. У бліжэйшы час яе перададуць у пракуратуру, а адтуль — у суд. Была ўстаноўленая віна пасажыра — яго дзеянні патрапляюць пад дзеянне артыкула 366 Крымінальнага кодэксу "Гвалт альбо пагроза ў адносінах службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак".

Следчыя вывучылі відэазапіс і прыйшлі да высновы, што Людміла Шахрына не зрабіла "ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а тым больш злачынстваў". Што да мужчыны, то ён прызнаў незаконнасць сваіх дзеянняў, але прабачэнняў пацярпелай не прынёс.


Кантралёра цягалі за валасы па аўтобусе з-за безбілетнага школьніка (відэа)

Кантралёр з Наваполацка: з дома выйсці не магу, усе крычаць: класнае відэа!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі