Гродзенскі кантралёр, якога збіў "заяц", змяніў прафесію
Мужчына больш за два тыдні не выходзіў на працу і цяпер працуе кіроўцам.
Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў гродзенскім аўтобусным парку.
Супрацоўнік аўтобуснага парку: “Гэта было ў сярэдзіне ліпеня. Відэа знялі кантралёры на тэлефон. Пасажыр адразу стаў у позу, і першаму кантралёру, які да яго падышоў, ён з першага ўдару зламаў сківіцу. Той больш за два тыдні правёў на бальнічным, звяртаўся ў лякарню. Пасля гэтага ён змяніў прафесію — водзіць аўтобус”.
Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі кантралёр становіцца ахвярай пасажыраў. Увосень кантралёрку з Наваполацка пасажыр адцягаў за валасы, бо заступіўся за безбілетнікаў.