МЗС Літвы прапануе зрабіць бясплатныя візы для беларусаў
Гаворка ідзе пра нацыянальныя літоўскія візы.
Як паведамляе БелаПАН, літоўскія дыпламаты ўжо падалі ва ўрад праект дакумента. У ім прадугледжваецца поўная адмова ад платных візаў. На думку аўтараў праекту, гэтая мера паслужыць "працэсам дэмакратызацыі, а таксама ўмацаванню грамадзянскай супольнасці Беларусі". Канчатковае рашэнне прыме ўрад Літвы.
Цяпер нацыянальная літоўская віза каштуе 60 еўра.
Раней нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў зрабілі Польшча і Латвія.