На Гомельшчыне паводка падтапіла 187 падворкаў

Руслан Габрылёў: “З іх большасць (каля 100 участкаў) — гэта нежылыя лецішчы. Праблемны раён зараз Мазырскі, там узровень вады на 50 сантыметраў перавышае норму. Ужо ёсць рост вады ў Нараўлянскім раёне. Пакуль адсяленняў няма”.

Выратавальнікі прагназуюць, што на Гомельшчыне сёлета паводка пройдзе ў два этапы. Першы этап закране пяць раёнаў у басейне ракі Прыпяць. Другі этап закране басейны рэк Дняпро і Сож.

Фота — budakosh.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі