Надзея Астапчук заваявала залаты медаль на Кубку Еўропы
Беларуска заваявала першае месца ў штурханні ядра на Кубку Еўропы па кіданнях.
Спаборніцтвы прайшлі ў Чарнагорыі 17—18 сакавіка. Астапчук адправіла снарад на адзнаку 20 метраў і 29 сантыметраў. Як паведамляе БелаПАН, наша суайчынніца апярэдзіла срэбраную прызёрку немку Надзін Кляйнерт больш як на метр.
Нагадаем, 10 сакавіка Астапчук выйграла "срэбра" на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях.
Агулам на Кубку Еўропы па кіданнях беларуская зборная заваявала чатыры медалі ў асабістых дысцыплінах — 1 залаты медаль, 2 срэбраныя, 1 бронзавы.
Фота: daylife.com