Наркаман вынес з крамы металічны сейф з 40 мільёнамі

Міліцыянты хутка раскрылі крадзеж — дапамаглі камеры відэаназірання, якія зафіксавалі, як падазроны сноўдаўся ў краме перад закрыццём і нічога не купіў.

Ва ўчыненні злачынства падазраецца ў мінулым шэсць разоў судзімы мясцовы наркаман. Сваю віну ён прызнае.

Як паведамляе БелаПАН, зламыснік разбіў шкло ў дзвярах і патрапіў у краму, адкуль забраў металічную скрынку з грашовай выручкай. Дома ён яе адкрыў ды забраў больш за 40 мільёнаў рублёў. Сейф сябра зламысніка выкінуў у Нёман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі