Названыя лаўрэаты адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі
Федэрацыя хакею апублікавала спіс лаўрэатаў адкрытага чэмпіянату краіны-2011/12.
Найлепшым брамнікам прызнаны Дзмітрый Мільчакоў з "Металурга", абаронцам — яго аднаклубнік Андрэй Спірыдонаў, нападнікам — Максім Восіпаў з "Нёмана", нападнікам абарончага плану — Арцём Сянькевіч з "Гомеля", маладым (да 20 гадоў) гульцом — Яўген Дадонаў з "Шахцёра", інфармуе БелаПАН.
Найлепшым бамбардзірам стаў форвард "Гомеля" Аляксандр Жыдкіх, які набраў у 48 гульнях 59 ачкоў.
Найлепшай арэнай прызнаны Лядовы палац "Металург" у Жлобіне.
Фота: newsgomel.by