Нясвіжскія чыноўнікі купляюць аўто за 68 тысяч долараў
Кажуць, што ў цяперашняга Нісана 100-адсоткавы знос.
Абвестка пра тэндэр размешчаная на сайце дзяржаўных закупак. Нясвіжскі райвыканкам паведамляе, што хоча купіць Toyota Highlander за 580 мільёнаў рублёў (прыкладна 68 тысяч долараў). Адна з умоваў — 2012 год выпуску.
Бухгалтар Нясвіжскага райвыканкама Лідзія Вячаславаўна кажа, што цяперашняя машына старшыні райвыканкама старая і каментаваць пакупку адмаўляецца:
Бухгалтарка: "Нісан Экстрым, даўно ўжо ездзіць, машына з 100% зносам. Я толькі выканаўца, я нічога вам каментаваць не буду".
Нагадаем, што нядаўна аналагічныя скандалы з закупам дарагіх аўто былі ў Драгічынскім і Ельскім раёне. Калі пра закупы стала вядома грамадскасці, патрэба ў аўто для чыноўнікаў рэзка знікла.
Фота — netcarshow.com