Палітвязень Сяргей Марцалеў просіць выпусціць яго за мяжу

Сяргей Марцалеў: "У заяве я адзначыў, што ў мяне хранічная хвароба і мне патрэбная медычная кансультацыя і пажаданы адпачынак за мяжой. Таму я ўказаў, што перыяд, у які я ажыццявіў бы паездку, доўжыцца з 1 красавіка па 28 чэрвеня. За гэты адрэзак часу я мяркую наведаць Польшчу, Украіну і Расійскую Федэрацыю".

Палітвязень кажа, што атрымаць якаснае лячэнне ў Беларусі пры яго хваробе складана. Да таго ж, падчас арышту пасля Плошчы-2010 хвароба абвастрылася.

Нагадаем, што Марцалева за мітынг 19 снежня 2010 года асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваўчым тэрмінам. Ён праходзіў па адной справе з Ірынай Халіп, якой улады нядаўна дазволілі выехаць за мяжу дзеля сустрэчы з мужам. Таму Марцалеў хоча праверыць, ці аднолькава ставіцца беларуская сістэма да ўсіх палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі