Палякі не пускаюць беларускія ядахімікаты ў Нямеччыну

Як піша "Газета Слонімская", у мясцовым могільніку сотні тон пестыцыдаў захоўваліся больш за 40 гадоў. З часам яды сталі трапляць у грунтовыя воды.

Працы па выманні пестыцыдаў з могільнікаў пачаліся на пачатку 2011 года. За паўгода ў Нямеччыну былі вывезеныя 950 тон небяспечных рэчываў. На рэалізацыю праекта Сусветны банк вылучыў 500 тысяч долараў.

На пачатку 2012 года працы былі прыпыненыя з-за адсутнасці фінансавання. Апошнім часам яды сталі звозіць у былы зернясклад, размешчаны недалёка ад вёскі Мізгіры Слонімскага раёна.

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і навакольныя асяроддзі Анатоль Ліс кажа, што ўзнікла праблема з перавозчыкам. Нямецкая фірма Sava, якая займаецца перавозкай, не можа атрымаць дазвол на транзіт ядаў праз тэрыторыю Польшчы. Палякі патрабуюць дадатковых дакументаў. Чыноўнік запэўнівае, што ў студзені 2013 года пачнецца вываз пестыцыдаў са Слонімшчыны.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі