Пацярпелыя ад выбуху пад Лагойскам будуць жыць у санаторыі да канца тыдня
Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў намеснік кіраніка санаторыя “Рудня” Канстанцін Рыбчык.
Паводле яго словаў, зараз у санаторыі жыве 16 чалавек, якія засталіся без жытла пасля выбуху. Куды іх пераселяць, пакуль невядома.
Нагадаем, што выбух адбыўся ўчора ўвечары. У выніку шматкватэрны дом быў значна пашкоджаны. Адзін чалавек загінуў.