Піт Таўншэнд лічыць iTunes "лічбавым вампірам"

Выступаючы на канферэнцыі John Peel Lecture у Брытаніі ён заявіў, што гэтая анлайн-крама атрымлівае прыбытак за кошт чужой творчасці і нярэдка парушае аўтарскія правы. Таксама музыка лічыць, што сваёй сістэмай продажаў iTunes руйнуюць сістэму адносін, якая склалася у аўтарскім праве.

Як перадае ВВС, Тауншэнд запатрабаваў у сэрвісу, каб той займаўся пошукам маладых талентаў, размяшчаў іх творчасць у сябе і плаціў гэтым малавядомым выканаўцам непасрэдна, а не праз трэціх асоб.

Гітарыст The Who звярнуўся і да аматараў музыкі, сказаўшы, што было б лепш, калі б яны ставіліся да музыкі як да ежы, і плацілі за яе ўвесь час, а не тады, калі ім гэтага хочацца.

Адзначым, што інтэрнэт-сэрвіс iTunes з'яўляецца найбуйнейшай онлайн-крамай па распаўсюджанні лічбавай музыкі, відэа, гульняў і кніг. А Піт Тауншэнд у апошнія 10 гадоў ператварыўся з рок-зоркі ў сур'ёзнага бізнэсмэна, калі заняўся ліцэнзаваннем песень, якія гучаць у рэкламных роліках. За сваю музычную кар'еру Тауншэнд зарабіў $75 мільёнаў.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі