Прэм'ер-міністра Украіны просяць уратаваць Свіцязь ад беларусаў

Аб гэтым паведамляюць "Валынскія навіны". Занепакоенасць дэпутата выклікае тое, ўплывае засваенне беларускага крэйдавага радовішча "Хаціслаўскае" на ўзровень вады ў Шацкіх азёрах, у склад якіх уваходзіць і возера Свіцязь.

Па меркаванні дэпутата, для вывучэння наступстваў гэтага працэсу неабходна стварыць адмысловую дзяржаўную экспертную камісію з прыцягненнем міжнародных экспертаў-эколагаў. Высновы гэтай камісіі стануць неабвержнымі аргументамі ў міждзяржаўных перамовах Украіны і Беларусі.

Адзначым, што на думку некаторых украінскіх навукоўцаў у выніку распрацоўкі гэтага беларускага кар'ера на тэрыторыі Украіны могуць змялець і знікнуць Шацкія азёры. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы казаць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, што могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Беларускі бок у сваю чаргу заяўляе, што ўсе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар'еры ўлічаныя і мінімізаваныя.

Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёраў і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі