Хто здаў КДБ Сцяпана Латыпава? Пад даносам — імя яго калегі-арбарыста з Масквы

Сцяпан Латыпаў

Сцяпан Латыпаў / https://huffingtonpost.fr/

У злітай "Кіберпартызанамі" базе зваротаў у КДБ Беларусі Еўрарадыё выявіла два даносы на абаронцу "плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. У першым гаворыцца, што беларус закупляў і ўвозіў у Беларусь забароненыя хімікаты. У другім — што ў яго ёсць "карта паляка" і што ён распальвае нянавісць да расіян.
Пасля затрымання ў верасні 2020 года дзяржканалы выпусцілі пра Латыпава прапагандысцкі сюжэт. Яму прыпісалі намер атруціць супрацоўнікаў міліцыі небяспечнымі хімікатамі.

Абодва даносы адпраўленыя ў адзін дзень ад імя Ігара Валер'евіча Казанцава з Масквы. Там жа можна знайсці расійскі нумар мабільнага тэлефона.
Мы знайшлі поўнага цёзку чалавека, які адправіў даносы. Як і Сцяпан Латыпаў, масквіч Ігар Валер'евіч Казанцаў — арбарыст (спецыяліст па догляду за дрэвамі). На яго зарэгістраваная гандлёвая марка "Русские арбористы".

Кто сдал КГБ Степана Латыпова? Под доносом — имя его коллеги-арбориста из Москвы
Арбарыст Ігар Казанцаў / Instagram

Мы патэлефанавалі па нумары, указаным у "базе даносаў". Слухаўку падняў Ігар Казанцаў. Вось якая размова ў нас з ім атрымалася.

— Добры дзень, гэта Ігар Валер'евіч?
— Слухаю ўважліва.

— Скажыце, а вы знаёмыя са Сцяпанам Латыпавым?
— На жаль, так.

— Ёсць інфармацыя, што вы паведамлялі КДБ Беларусі, нібыта Латыпаў увозіў у Беларусь праз Расію забароненыя хімікаты…
— З КДБ Беларусі я не супрацоўнічаў, таму што я знаходжуся ў Расіі і з'яўляюся рэзідэнтам Расіі. А супрацоўнікам КДБ Беларусі можа быць толькі грамадзянін Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі