Звяжыцеся з маёй цешчай! Як беларусы вырашаюць сямейныя праблемы праз КДБ

Даносы ў славу сямейных повязяў

Даносы ў славу сямейных повязяў / @rubanau_collage

Вярнуць каханне, знайсці бацьку дзіцяці, праверыць каханка жонкі на дачыненне да тэрарызму — з такімі просьбамі беларусы і жыхары суседніх краін звярталіся ў КДБ Беларусі. Расказваем пра даносы на сваякоў, якія мы знайшлі ў базе, спампаванай "Кіберпартызанамі" з узламанага сайта "чэкістаў".

Пакараць сястру-аферыстку

Вясной 2016 года жыхар Санкт-Пецярбурга напісаў заяву аб пошуку ў Беларусі сваёй сястры. Нібыта яна знаходзіцца ў расійскім вышуку за махлярства, але "МУС Расіі, на жаль, працуе абы-як".

"Упэўнены, што яна і ў Беларусі ўжо шмат гора прынесла людзям. Пра сваякоў пішуць, што кінула — гэта якраз пра мяне і нашую маму. Поўная гісторыя не адзін ліст зойме пра ўсе яе злачынствы", — піша мужчына, нахвальваючы бяспеку ў Беларусі.

Аднавіць стасункі ў сям'і

Жыхар Полацка восенню 2016 года звярнуўся ў КДБ з незвычайнай просьбай. Мужчына папрасіў сілавікоў звязацца з цешчай, каб яна памірыла яго з жонкай і малалетнім сынам, з якімі ў яго склаліся дрэнныя адносіны.

Свяжитесь с моей тёщей! Как белорусы решают семейные проблемы через КГБ
Будынак Камітэту дзяржбяспекі / minsknews.by

“Пры неабходнасці гатовы даць вам больш поўную інфармацыю, якая мае дачыненне да гэтага звароту. P.S. Дапамажыце нам тром, калі ласка. У першую чаргу хачу, каб паміж мною, Марыяй і Колем стасункі зрабіліся нармальнымі і натуральнымі".

Праверыць почырк сведкі на завяшчанні

Жыхарка Заслаўя ў верасні 2018 года звярнулася ў КДБ, узяўшы пад сумнеў праўдзівасць завяшчання не так даўно памерлай маці. Жанчына папрасіла ў сілавікоў праверыць почырк на дакуменце, які нібыта супадае з манерай пісьма сведкі.

"Я не ведаю, што думаць. Сёння ў судзе падпісала міравое пагадненне, бо мяне маглі пасадзіць за суіцыд малалетняга сына, так сказала адказчыца. Я разгубленая і баюся, бо сутыкалася неаднаразова з тым, што міліцыя проста фабрыкуе звесткі. <...> Калі хто і зможа разабрацца, то толькі вы".

Знайсці бацьку дзіцяці

Непрыгожа паступіў са сваёй маскоўскай сяброўкай жыхар Жодзіна. Пара была ў адносінах восем гадоў, але афіцыйны шлюб не брала. А пасля нараджэння сына беларус раптоўна выпарыўся.

Праверыць каханка жонкі на дачыненне да тэрарызму

Жыхар Воршы, які працуе ў Расіі вахтавым метадам, падчас адпачынку выявіў, што ягонай жонцы ў скайпе незнаёмы піша прызнанні ў каханні.

"Мне 37 гадоў, я афіцыйна працую ў Расіі, 20 дзён дома — 40 дзён на вахце. Сёння быў першы дзень перавахтоўкі. Падняўся рана: вырашыў пагуляць у танкі, пакуль усе спяць: жонка і сынок трох гадоў. У раёне паловы на восьмую прыйшло паведамленне ў скайп, які быў адкрыты пад акаўнтам жонкі, што Мустафа Шахін у сетцы.

Калі б быў Валера Шахін, Коля, Пеця, то я б не звярнуў увагі і працягнуў бы забіваць у гульні свой час і зрок. Але імя Мустафа мяне насцярожыла, і калі я прачытаў перапіску з прызнаннем ад Мустафы ў каханні, пра разуменне, што без сексу жанчыне цяжка, у вачах замільгацела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі