Продаж жэтонаў у метро абмежавалі, бо ўсім не хапае

111115 Martin Jetony.mp3

Жэтоны на метро прадаюць толькі па два ў адны рукі, папярэджвае касір на “Кастрычніцкай” і паказвае загад дырэктара Метрапалітэна... ад 20 кастрычніка.

Але жэтоны падаражэлі да 1300 рублёў з 1 лістапада. А потым некалькі дзён іх прадавалі колькі заўгодна, не зважаючы на дырэктарскі загад. Выходзіць, парушалі яго, а зараз зноў выконваюць.

У Метрапалітэне ўпэўненыя, што такім абмежаваннем не парушаюць правы пасажыраў.

“Гэта ж наша прадукцыя, яна ж не для харчавання, а для паездкі ў метро. Мы ж даем паехаць туды і назад – і… усё. Калі трэба, можна праязны набыць”.

Не могуць растлумачыць, ці парушае Метрапалітэн нашы правы, і ў Таварыстве абароны правоў спажыўцоў, бо... не хапае паўнамоцтваў.

“Яны тлумачылі гэта абаротам жэтонаў. Іх нашмат менш стала. Але я не магу гэта пракаментаваць”, – кажа эксперт, які мусіць абараняць правы карыстальнікаў.

У метрапалітэне апраўдваюцца, што на ўсіх ў іх не стае жэтонаў, бо перад падаражаннем выбухнуў ажыятаж, ад якога і сёння не могуць аправіцца.

Не хапае жэтонаў, перад падаражаннем узнік ажыятаж, жэтонаў нахапалі. Цяпер мы замовілі неабходную колькасць, іх зробяць, потым будзем здымаць абмежаванне”, – тлумачыць супрацоўнік метрапалітэна.

Аказваецца без такога абмежавання губляе і метрапалітэн, і самі пасажыры!

Вам жа трэба для паездкі. Вы набудзеце 20 і тры-чатыры згубіце дакладна. Закінуў у кішэню і згубіў. І мы таксама губляем, бо сабекошт жэтона значна даражэйшы. Калі ён ляжыць, а не круціцца – у нас страты”.

Але жэтонаў можна набыць больш за 2. Калі, напрыклад, прагуляцца па ўсіх станцыях выйдзе аж 48 штук. А калі заглядаць у кожнае акенца і таго больш. Таму намякаю супрацоўніку метро, што жэтоны можна прадаваць па пашпарце.

“Гэта ж не валюта, я ж не буду адзначаць кожны пашпарт, навошта мне пашпарт”, – зусім не радуецца ён маёй прапанове.

У метрапалітэне скардзяцца, што за апошні час прадалі аж мільён жэтонаў. А вярнулася з іх толькі 400 тысяч.

Дарэчы, з 1 кастрычніка 270 тысяч студэнтаў ездзяць у Мінску бясплатна на ўсім транспарце і жэтоны ім непатрэбныя. А жэтонаў усё адно не хапае. У метро прашу кнігу для скаргаў, каб напісаць, што мне не прадалі 4 жэтоны. Кнігу адразу даюць, цікава, што адкажуць.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі