Расійскі праваабаронца: Пан Гі Мун мусіў тэлефанаваць Лукашэнку

Па словах старшыні расійскай грамадскай арганізацыі “Рэгіянальная грамадская ініцыятыва — права на жыццё і грамадзянскую годнасць” Віктара Когана-Яснага, гэта звычайны парадак, прыняты ў выпадках абскарджвання смяротнага прысуду ў інстытуцыях ААН.

Віктар Коган-Ясны: “Генеральны сакратар ААН у сітуацыі з Канавалавым і Кавалёвым мусіў сакрэтна тэлефанаваць Лукашэнку і прасіць яго аб адтэрміноўцы выканання смяротнага прысуду. Патрабаваць, настойваць. Цалкам магчыма, што гэта і было, бо тэлефанаванні генеральнага сакратара ААН трымаюцца ў таямніцы”.

Гэты парадак мае назву “good offices”, удакладняе праваабаронца. Пацвердзіць, ці сапраўды Пан Гі Мун тэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, у Еўрарадыё пакуль не атрымалася.

Фота — wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі