Расійскі анколаг: Чавеса не маглі "заразіць" ракам

Таму ракавае захворванне венесуэльскага прэзідэнта Уга Чавеса не магло быць вынікам нейкай "дыверсіі". Такую заяву зрабіў намеснік дырэктара Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтру імя Блахіна Міхаіл Лічыніцэр, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Уга Чавес памёр 5 сакавіка ва ўзросце 58 гадоў. Ён змагаўся з анкалагічным захворваннем з лета 2011 года. Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвінаваціў у хваробе Чавеса знешніх ворагаў яго краіны. Паводле яго словаў, нават "засталіся адпаведныя сляды". Аднак расійскі навуковец цалкам абвяргае такую магчымасць.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі