Сем гадоў вернікі ў Варшаве гавораць з Богам па-беларуску

111028 Eurafokus.mp3

Месца яе правядзення – касцёл айцоў палатынаў па вуліцы Скарышэўскай, 12. Пачнецца імша а 15-й гадзіне.Мы паразмаўлялі з арганізатаркай набажэнстваў па-беларуску Стэфаніяй Кавалеўскай. У польскай сталіцы яны адбываюцца ўжо не першы год.

Кавалеўская: Канкрэтна я арганізацыяй набажэнстваў па-беларуску займаюся два гады, але ўвогуле гэтая традыцыя налічвае сем гадоў. Раней набажэнствы арганізоўвала беларуска Алена Панасевіч, а потым перадала паўнамоцтвы мне. Вельмі шмат варшаўскіх ксяндзоў і святароў прайшлі праз гэтую імшу. 30 кастрычніка мы арганізоўваем яе супольна з айцамі палатынамі. Пакуль што ўсе святары, якія адпраўляюць імшу былі беларусамі, якія тут вучацца, альбо працуюць.

На беларускія набажэнствы прыходзіць розная колькасць вернікаў: ад некалькіх чалавек да некалькіх дзесяткаў. Па словах Кавалеўскай, гэта залежыць ад пары года, ад надвор’я ды ад іншых фактараў.

Кавалеўская: Да нас прыходзяць вельмі розныя людзі. Сярод іх ёсць беларускія студэнты, якія толькі-толькі прыехалі вучыцца ў Варшаву, а таксама прадстаўнікі беларускай меншасці з Беласточчыны. На Вігілію, то бок на перадкалядную сустрэчу, заўсёды з’яўляецца шмат людзей. Менавіта ў гэты перыяд нашыя сустрэчы найбольш масавыя і цікавыя.

Пасля кожнага набажэнства арганізатары збіраюць усіх ахвотных на кубачак гарбаты, каб пазнаёміцца і паразмаўляць.

Кавалеўская: Для арганізатараў вельмі важна, каб гэта былі не проста неабажэнствы, а каб вакол іх стваралася пэўная супольнасць. На сустрэчах мы размаўляем на самыя розныя тэмы, запрашаем на іх цікавых гасцей.

Арганізатары набажэнстваў спадзяюцца, што на бліжэйшую імшу ў нядзелю прыйдзе багата беларусаў Варшавы, а таксама тых польскіх вернікаў, якія закаханыя ў беларускую мову.

Набажэнствы па-беларуску ў Варшаве адбываюцца раз на месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі