Сёння ў Мадрыдзе гуляюць "Рэал" і "Баварыя"
У сераду ў паўфінальным матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыцца другі фіналіст.
Нагадаем, учора першым фіналістам стаў лонданскі "Чэлсі", які згуляў у гасцях унічыю 2:2 з "Барселонай" (на сваім полі была атрыманая перамога — 1:0).
Жывая трансляцыя з гульні "Рэал" — "Баварыя" запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 21.35. У першай гульні нямецкі клуб выйграў з лікам 2:1.
Фота — Reuters