Швейцарыя-Беларусь 3:2 (фотарэпартаж)

Зборная Беларусі ў прынцыповым матчы прайграла швейцарцам 2:3 і ўскладніла сваю задачу па выхадзе ў плэй-оф. Пасля гэтага паражэння чвэрцьфінал стаў далёкай марай. Каб трапіць у чацвёрку лепшых, нашым неабходна выйграваць як мінімум у французаў, казахаў, славакаў і ў каго-небудзь з галоўных фаварытаў – амерыканцаў ці канадцаў.

Прапануем фотарэпартаж з гульні Швейцарыя-Беларусь.

Выйграць у Швейцарыі Беларусь не можа ўжо сёмы чэмпіянат свету запар (Photo by Reuters).

У адрозненні ад гульні з фінамі са швейцарцамі Віталю Ковалю шанцавала менш. Дзве першыя шайбы ўляцелі ў нашы вароты пасля памылкі варатара (Photo by Reuters).

Адзіны энхаэлавец у нашай камандзе Міхаіл Грабоўскі прагнуў размачыць сваю сухую серыю на гэтым чэмпіянаце (Photo by Reuters).

У Грабоўскага быў  цудоўны шанец адзначыцца. За 4 хвіліны да канца гульні Міхаіл мог зраўняць лік і выратаваць матч. Але наш булітны віртуоз гэтым разам не змог рэалізаваць штрафны кідок (Photo by Reuters).

Квіткі па 100 еўра адпужалі заўзятараў. За Беларусь балелі адзінкі: у асноўным сябры і сваякі хакеістаў, а таксама  найбольш верныя прыхільнікі, якім удавалася перакрыкваць шматлікіх швейцарцаў у касцюмах суперменаў (Photo by Getty Images).

Аляксей Угараў і Андрэй Сцяпанаў пад "Касіў Ясь канюшыну" "Песняроў" святкуюць першы гол зборнай Беларусі на сёлетнім чэмпіянаце (Photo by Reuters).

Выдаленняў у матчы было няшмат, але сілавых прыёмаў хапала. Аўтар двух галоў у Швейцарцаў Сімон Мозар, які ў канцы гульні атрымаў траўму, прыпячатвае Канстанціна Кальцова, які забіў другі гол (Photo by Reuters).

Абаронца Раман Грабарэнка быў адным з самых заўважных гульцоў матча (Photo by Reuters).

Нападаючы швейцарцаў Андрэс Амбюль залятае ў вароты замест шайбы (Photo by Reuters).

Добрай традыцыяй у беларусаў стала абарона варот усёй камандай (Photo by Reuters).

Фота: ReutersAssociated PressGetty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі